Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон паабяцаў, што сабор Парыскай Божай Маці, пашкоджаны ў выніку пажару 15 красавіка, будзе адбудаваны.
Макрон назваў учорашнія падзеі «жудаснай трагедыяй», але дадаў, што «найгоршага ўдалося пазьбегнуць», і заявіў пра намер абвясьціць міжнародны збор сродкаў на аднаўленьне помніка.
Таварыства францускай спадчыны, амэрыканская некамэрцыйная арганізацыя, якая прысьвяціла сваю дзейнасьць захаваньню архітэктурнай і культурнай спадчыны Францыі, у панядзелак стварыла старонку ў інтэрнэце для збору сродкаў на аднаўленьне сабора, паведамляе «Голас Амэрыкі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Асноўная канструкцыя сабору Божай Маці ўратаваная, — францускія пажарныяУ выніку пажару разбураныя шпіль і дах 850-гадовай гатычнай пабудовы, але галоўная канструкцыя, у прыватнасьці абедзьве званіцы, ацалелі.
Паліцыя заяўляе, што прычына пажару пакуль невядомая, але пажарны дэпартамэнт Парыжу паведаміў, што яна «патэнцыйна зьвязаная» з рэстаўрацыйнымі работамі, якія вяліся ў будынку.
Падчас тушэньня агню сур’ёзна пацярпеў адзін з пажарных.
Сусьветныя лідэры выказалі шкадаваньне і салідарнасьць з францускім народам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Найстрашнейшага ўдалося пазьбегнуць». Прэзыдэнт Францыі выступіў каля сабора Божай МаціГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 7 фактаў пра сабор Парыскай Божай Маці, дзе адбыўся пажар
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пацярпела ўся наша цывілізацыя». Беларусы пра пажар у саборы Парыскай Божай Маці
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гарыць сабор Парыскай Божай Маці, абрынуўся шпіль. ВІДЭА, ФОТА