Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які 13 сакавіка перанёс апэрацыю на хрыпце, асабіста ўзяў удзел у адзначэньні Вербнай нядзелі ў Катэдральным касьцёле ў Менску.
Ён прывітаў вернікаў, паведаміў, што перанёс апэрацыю, якая хоць і прайшла без ускладненьняў, але накладае шмат абмежаваньняў. Са сьлязьмі на вачах арцыбіскуп падзякаваў за падтрымку і сказаў, што пакуль ня зможа прысутнічаць на ўсіх набажэнствах.
Нягледзячы на перанесеную апэрацыю, цягам апошняга месяца Тадэвуш Кандрусевіч актыўна выступаў са зваротамі, якія тычыліся зносу крыжоў у Курапатах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спыніце „крыжалом“». Мітрапаліт Кандрусевіч заклікаў уладу прыслухацца да грамадзтва ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арцыбіскуп Кандрусевіч: Той, хто імкнецца зьнішчыць хрысьціянства, зьнішчае крыжы