Саша і Сірожа, народныя героі мастака Аляксея Хацкевіча, на прыёме ў «прэдседацеля» пацікавіліся, чаму ім у калгасе вечна спрабуюць «заткнуць рот», каб раптам чаго ня ляпнулі?
«Скажыце, у калхозе есьць свабода слова?» — на ўсялякі выпадак запыталі наіўныя «калдыры».
«Крэпкі хазяйственьнік» зрабіў паўзу, а потым усё расставіў на свае месцы:
«Запомніце: я не люблю такова!»
А для вас важна, каб была магчымасьць свабодна выказвацца?