Варыянты цаны на расейскі газ для Беларусі, які краіна будзе атрымліваць з 2020 году, павінны быць падрыхтаваныя да 30 красавіка.
Пра гэта журналістам распавёў віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка пасьля пасяджэньня ўраду з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.
«Кіраўнік краіны пацікавіўся, як вядзецца перамоўны працэс па рэалізацыі дамоўленасьцей, якія былі дасягнуты прэзыдэнтамі дзьвюх краін па ўзгадненьні цэн на газ.
У бягучым годзе цэны вызначаны, і мы павінны ўвайсьці ў 2020 год з адпаведнымі дамоўленасьцямі па цэнавых парамэтрах.
Групы працуюць па лініі міністэрстваў энэргетыкі, і яны павінны ў адпаведнасьці з рашэньнямі, прынятымі ў рамках групы высокага ўзроўню, падрыхтаваць прапановы да 30 красавіка», — цытуе БелТА Петрышэнку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Газавая спрэчка: пра што дыскутавалі і ці дамовіліся Лукашэнка і ПуцінПытаньне кошту газу для Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўзьняў падчас перамоваў з прэзыдэнтам Расеі Уладзімерам Пуціным у канцы мінулага году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта намёк, што Беларусі ёсьць чым адказаць». Экспэрт пра пагрозу прыпыніць транзыт расейскай нафты