Таксама падаражэлі капуста і цыбуля. Інфляцыя ў Беларусі ў сакавіку запаволілася і склала 0,4%.
Сярод прадуктаў харчаваньня ў сакавіку найбольш патаньнелі сьвежыя агуркі (на 22,88%), вінаград (на 6,87%), салёны селядзец (на 3,31%), курыныя яйкі (на 3,22%), паведамляе БелТА са спасылкай на Белстат.
Найбольш падаражэла сьвежая белакачанная капуста — на 55,05%, рэпчатая цыбуля — на 15,81%, бананы — на 8,75%, прасяныя крупы — на 8,29%.
У цэлым прадукты харчаваньня і безалькагольныя напоі падаражэлі на 0,4%. Тытунёвыя вырабы зрабіліся даражэйшыя на 0,21%, алькагольныя напоі — на 0,05%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паліва падаражала сёмы раз з пачатку году, зноў на 1 капейкуАдзеньне патаньнела на 0,11%, абутак падаражэў на 1,98%. Паліва і гаруча-змазачныя матэрыялы падняліся ў кошце на 2,61%.
Сярод паслуг больш за ўсё патаньнела страхаваньне легкавых машынаў — на 1,59%.
На 1,9% даражэйшыя зрабіліся квіткі ў музэі. На 1,5% падаражэлі паслугі пасажырскага транспарту ў аўтамабільных міжгародніх зносінах, на 1,3% — паслугі па рамонце абутку, на 1,1% — паслугі па рамонце жыльля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У высокіх цэнах на бульбу, агуркі і моркву вінаватыя не вытворцы, а гандляры, — намесьнік міністра