Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыі БНФ Зянон Пазьняк пракамэнтаваў выбарчую кампанію ва Ўкраіне.
Паводле палітыка, тое, што цяпер адбываецца з электаратам ва Ўкраіне «не параўнаеш ні з чым».
— Такое ўражаньне, што грамадзтва асьлепла ці наелася блёкату — галасуюць за асобу коміка Зяленскага, якая па прыродзе не надаецца да дзяржаўнай дзейнасьці. І гэта відавочна зь першага погляду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У штабах Зяленскага і Парашэнкі адрэагавалі на заяву Лукашэнкі пра ўкраінскія выбарыПазьняк перакананы, што Ўладзімера Зяленскага рэклямуе расейская прапаганда, што ён ня мае адказнасьці за лёс Украіны і не разумее сур’ёзнасьці місіі чалавека ў палітыцы.
— Украінцы ў цяжкім стане, расейская агентура маніпулюе непадзельна, расейская прапаганда коціць валам. Але мусіць жа быць імунітэт. Выбар цяжкі, бо здаровага выбару няма. Прыходзіцца выбіраць паміж дрэнным і горшым.
Лідэр КХП-БНФ перакананы, што нацыянальныя інтарэсы ў гэтых абставінах рацыянальна вымагаюць галасаваць за Пятра Парашэнку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чым падобныя Зяленскі і Лукашэнка