Намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка запрасіў да сябе кіраўнікоў дыпляматычных ведамстваў краін Эўразьвязу, акрэдытываных у Менску. Падчас сустрэчы ён расказаў дыпляматам пра сытуацыю ў Курапатах.
Адзін з удзельнікаў размовы сказаў Свабодзе:
«Калі казаць пра сутнасьць выступу намесьніка міністра, то ён быў у тым жа рэчышчы, якое акрэсьліў спадар Варанецкі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэпутат Варанецкі пра знос крыжоў у Курапатах: «Калі мы навучымся паступаць па-людзку?» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Работы могуць выконвацца без дазволу». Мінкульт пракамэнтаваў знос крыжоў у КурапатахВалер Варанецкі, старшыня міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў, а раней намесьнік міністра замежных спраў, напісаў у “Фэйсбуку” пра падзеі ў Курапатах, што ягонай першай рэакцыяй на знос крыжоў было «зьбянтэжанасьць, боль і трывога».
«Калі мы навучымся, як у народзе кажуць, рабіць па-людзку? Па-хрысьціянску? Не абражаючы пачуцьцяў і годнасьці адзін аднаго? Чаму за ўсе гэтыя гады мы не знайшлі час для шырокага грамадзкага абмеркаваньня таго, якім бы мы хацелі бачыць гэтае сакральнае для нас, хто жыве, месца агульнай памяці, болю і пакаяньня? А цяпер сьпяшаемся... Навошта? І што ў выніку атрымаем?»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не сакральныя, гэта самадзейнасьць. Як знос крыжоў у Курапатах апраўдвае газэта «СБ. Беларусь сегодня»Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі
У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.
Your browser doesn’t support HTML5