Вінярскага асудзілі на 13 сутак за заклік да малебну

Максім Вінярскі, архіўнае фота

Актывіста Максіма Вінярскага раніцай 9 красавіка, пасьля 72 гадзінаў пад вартай, судзілі за заклік на малітву за Курапаты да Сьвята-Духавага сабора пасьля зносу крыжоў у мэмарыяле.

Працэс праходзіў у судзе Маскоўскага раёну Менску, судзьдзя Тацяна Мотыль вынесла вырак Максіму Вінярскаму: 13 сутак арышту за нібыта заклік да несанкцыянаванай акцыі (арт. 23.34 КаАП РБ).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У цэнтры Менску маліліся за Курапаты. Затрыманы Статкевіч. ФОТА, ВІДЭА

Амаль у той жа час палітыка Міколу Статкевіча асудзілі на 15 сутак арышту за заклік на той жа малебен. Ён абурыўся: «Якая акцыя, гэта ж была малітва!»​

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Статкевіча асудзілі на 15 сутак за заклік да малебну
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каго і на што асудзілі за Курапаты 8 красавіка
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крыжы, плот і малітвы. Сьцісла пра падзеі ў Курапатах

***

Беларускі закон «Аб масавых мерапрыемствах» не рэгулюе рэлігійную дзейнасьць, да якой адносяцца малітоўныя сходы. Закон «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях» тымчасам забараняе перашкаджаць рэлігійным абрадам як у культавых пабудовах і на іхных тэрыторыях, так і ў месцах паломніцтва або на могілках.