Намесьнік кіраўніка сынадальнага Аддзелу па ўзаемаадносінах Расейскай праваслаўнай царквы з грамадзтвам і СМІ Вахтанг Кіпшыдзэ пракамэнтаваў Інтэрфаксу знос крыжоў у Курапатах.
«Крыж не павінен станавіцца нагодай для рэалізацыі палітычных амбіцый тых ці іншых грамадзкіх груп, — заявіў ён. — Крыжы на месцы масавага пахаваньня ахвяр сталінскіх рэпрэсій — гэта не палітычная інсталяцыя, а духоўная памяць пра людзей, якія прынялі сьмерць ад багаборніцкага рэжыму».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Курапатах дэмантавалі і вывезьлі 70 крыжоў, 15 абаронцаў затрымалі. Фота, відэа, камэнтарыЁн заклікаў да ўзаемапаважлівага дыялёгу пра лёс крыжоў, вынікі якога павінны быць прынятыя царквой і беларускім грамадзтвам, безадносна да палітычных перакананьняў.
Паводле Вахтанга Кіпшыдзэ, РПЦ сьведчыць пра тое, што «паклонны крыж — гэта ня толькі рэлігійны сымбаль, але і выраз прынятых у грамадзтве гуманітарных каштоўнасьцяў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Курапаты: чорны самапіяр ЛукашэнкіГэтага правіла РПЦ прытрымліваецца і адносна іншых рэлігійных сымбаляў, якія ўкаранёныя ў жыцьці таго ці іншага народу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ксёндз Барок пра Курапаты: Або вернем тых, хто там ляжыць, або і нас пахаваюць там