Старшыня Вярхоўнага суду Беларусі Валянцін Сукала 7 красавіка ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь 1» выказаўся пра нядаўна адкрыты новы будынак ягонага ведамства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка адкрыў новы будынак Вярхоўнага суду. ФОТА інтэр’ераў з крышталём і пазалотайНа думку Сукалы, будынак «падкрэсьлівае значнасьць судовай дзейнасьці» і «стварае выдатныя ўмовы ня толькі для судовага пэрсаналу, але і для людзей, якія будуць яго наведваць».
«Тут няма нічога лішняга, усё айчынныя матэрыялы, — заявіў ён. — Усякія размовы пра тое, што занадта нешта дарагое, гэта міты, ні на чым не заснаваныя. Будынак пабудаваны са скарачэньнем тэрмінаў, з эканоміяй бюджэтных сродкаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэкор за 800 тысяч даляраў. Колькі што каштуе ў новым будынку Вярхоўнага суду. ФОТАЁн прапанаваў людзям успрымаць будынак як «новае аблічча нашага правасудзьдзя», якое павінна быць «больш чалавечным, больш разумным, больш справядлівым».
На думку Сукалы, «у такім будынку мусяць перамагаць закон, справядлівасьць і, калі хочаце, літасьць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лічба дня. Колькі апраўдальных прысудаў выносіцца ў Беларусі