6 красавіка журы абвясьціла вынікі прэміі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў.
Сёлетнімі ляўрэаткамі Прэміі Цёткі зрабіліся Вера Бурлак, аўтарка кнігі вершаў «Фантазюркі» (у намінацыі «Найлепшая дзіцячая кніга»), і мастачка Кацярына Дубовік, якая праілюстравала кнігу Надзеі Ясьмінскай «Чаму Меша ня мае хаты» (у намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленьне»). Цырымонія ўзнагароджаньня прайшла 6 красавіка ў культурным цэнтры ОК16 падчас Фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова».
Пераможцы ў кожнай з намінацый атрымалі грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2 тысячам даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэмію Багушэвіча далі за кнігу пра Кастуся Каліноўскага