«Дурасьцю і злачынствам перад памяцьцю продкаў» назвала дэпутатка Палаты прадстаўнікоў зьнішчэньне крыжоў у Курапатах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Курапатах дэмантавалі і вывезьлі 70 крыжоў, 15 абаронцаў затрымалі. Фота, відэа, камэнтары«Я ня ведаю і не магу дазнацца, ці гэта хто з самага верху падаў такі загад, ці гэта проста ініцыятыва дробных чыноўнікаў, якія хочуць выслужыцца. Лепш бы праявілі ініцыятыву, каб абараніць інтарэсы людзей, каб апублікаваць сьпісы людзей, якія там ляжаць у Курапатах, сьпісы тых, хто дагэтуль не рэабілітаваны.
Гэта дурасьць, а па вялікім рахунку — гэта злачынства перад памяцьцю нашых продкаў», — сказала Свабодзе Алена Анісім.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэпутатцы Канапацкай адмовіліся паказаць дакумэнты на знос крыжоў у КурапатахАлена Анісім паскардзілася, што на прыём да міністра культуры Юрыя Бондара ня можа трапіць нават дэпутат.
«Раяць зьвяртацца да дробных чыноўнікаў, у вас, маўляў, няма прычыны зьвяртацца да міністра. Уяўляеце сабе?
Як сказаў некалькі месяцаў таму Аляксандар Лукашэнка, „у нас пачынаецца вакханалія“. Дык вось вакханалія пачынаецца зь дзяржаўных структураў», — кажа Алена Анісім.
Сытуацыя вакол Курапатаў, на яе думку, нарастала цягам не аднаго году. Міністэрства культуры, прымаючы розныя рашэньні аб межах ахоўных зонаў, брала на сябе пэўныя абавязкі і ў той жа час не выконвала іх.
«Агарадзіць тэрыторыю — гэта можна было зрабіць даўным-даўно. Аднак зроблена не было. І праблема ў тым, што робіцца гэта ня разам з грамадзтвам, а насуперак тым актыўным грамадзянам, якія ўвесь час бароняць Курапаты, зьвяртаюць увагу на сытуацыю вакол мэмарыялу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На пытаньні, хто загадаў зносіць крыжы і куды іх павезьлі, адказаў нямаСамае лепшае, што магла зрабіць дзяржава — агарадзіць невысокім плотам тэрыторыю, пакінуць у спакоі тыя крыжы, якія ўжо стаяць», — лічыць дэпутатка.
4 красавіка ў Курапатах дэмантавалі і вывезьлі 70 крыжоў (паводле інфармацыі Зьмітра Дашкевіча). 15 абаронцаў Курапат затрымала міліцыя, а сам мэмарыял ачапілі. Каля 12-й гадзіны дня пачалі ставіць мэталічную агароджу мэмарыялу, гэтым займаюцца будаўнікі з Заслаўя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Курапатах пачалі ставіць мэталічную агароджу — там, дзе толькі што зьнесьлі крыжы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міліцыя: у Курапатах затрымалі 15 чалавек ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы чыноўнік Мінкульту патлумачыў, чаму не ўзаконілі мэмарыял у Курапатах ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд па крыжах у Курапатах меў адбыцца пасьля 19 красавіка. А крыжы ўжо зьнесьлі