Куды падзеліся амаль 70 крыжоў, зьнесеных 4 красавіка ў Курапатах, і хто распарадзіўся дэмантаваць народны мэмарыял, прадстаўнікі ўладаў не адказваюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Курапатах дэмантавалі і вывезьлі 70 крыжоў, 15 абаронцаў затрымалі. Фота, відэа, камэнтарыРаніцай 4 красавіка намесьніца начальніка ўпраўленьня аховы гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Натальля Хвір паведаміла Свабодзе, што яна ня ў курсе таго, што адбываецца ў Курапатах. І параіла зьвярнуцца да ўласьніка — у Менскі райвыканкам і Бараўлянскі лясгас.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд па крыжах у Курапатах меў адбыцца пасьля 19 красавіка. А крыжы ўжо зьнесьлі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінкульт ня ведае, што адбываецца ў Курапатах, дзе зносяць крыжыУ Менскім райвыканкаме раніцай праходзіла нарада па Курапатах, паведаміла сакратарка аддзелу ідэалёгіі, культуры, спорту і працы з моладзьдзю. Загадчык аддзела Ўладзімер Шаплыка знаходзіўся на нарадзе, а пасьля яе хуценька паехаў разам з намесьніцай старшыні райвыканкаму Ірынай Ціхонькай нібыта ў Курапаты, паведамілі ў прыёмнай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніцтва Менскага райвыканкаму выехала ў КурапатыДырэктар Бараўлянскага спэцыяльнага лясгасу Аляксандар Мірановіч знаходзіўся ў Курапатах, зьбег ад журналістаў і адмовіўся тлумачыць сытуацыю дэпутатцы Палаты прадстаўнікоў Ганне Канапацкай, накіраваўшы яе ў прэс-цэнтар Міністэрства лясной гаспадаркі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі ставілі крыжы, нас ніхто не пытаўся», — улады пра знос крыжоў у КурапатахПаказаць дакумэнты на работы Мірановіч таксама адмовіўся, хоць абавязаны, бо будаўнічыя работы без адпаведных дакумэнтаў незаконныя.
Інфармацыйнаму агенцтву БелТА Мірановіч патлумачыў, што «у Курапатах праходзяць плянавыя работы ў добраўпарадкаваньні, дэмантуюцца агароджы, выдаляюцца незаконна ўстаноўленыя спаруды».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лясгас патлумачыў знос крыжоў у Курапатах: «Выдаляюцца незаконна ўстаноўленыя спаруды»Прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі не адказвае ні на тэлефанаваньні, ні на пісьмовыя звароты.
Свабода працягвае дамагацца ад уладных структур адказу на гэта пытаньне.
4 красавіка ў Курапатах дэмантавалі і вывезьлі 70 крыжоў (паводле інфармацыі Зьмітра Дашкевіча). 15 абаронцаў Курапат затрымала міліцыя, а сам мэмарыял ачапілі. Каля 12-й гадзіны дня пачалі ставіць мэталічную агароджу мэмарыялу, гэтым займаюцца будаўнікі з Заслаўя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міліцыя: у Курапатах затрымалі 15 чалавек ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што трэба ведаць пра Курапаты, дзе сёньня зносяць крыжы?Курапаты
Курапаты — урочышча пад Менскам, дзе ў 1937–1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек.
У красавіку — траўні 1988 году ў лясным масіве Курапаты былі знойдзены астанкі людзей, гэтыя факты хутка сталі шырока вядомыя, дзякуючы дзейнасьці Зянона Пазьняка і грамадзкай арганізацыі «Мартыралёг Беларусі».
У чэрвені 1988 году створана ўрадавая камісія, і пракуратурай БССР узбуджана крымінальная справа па выяўленых фактах.
У працэсе расьследаваньня, як пацьверджана ў інфармацыйным паведамленьні Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у чэрвені 1996 году, устаноўлена, што тут з 1937 па 1941 супрацоўнікі НКУС БССР расстрэльвалі рэпрэсаваных жыхароў рэспублікі.
Пры аглядзе ляснога масіву выяўлена, што на тэрыторыі каля 30 га разьмешчана 510 пахаваньняў, з якіх у часе эксгумацыі праверана 8 і ў 6 з іх знойдзены шкілетныя астанкі людзей, адзеньне і іншыя асабістыя рэчы загінуўшых.
Ва ўшанаваньне памяці ахвяр пастаўлены крыжы, іншыя мэмарыяльныя знакі, шчыты з надпісамі.
У Курапатах неаднойчы чыніліся факты вандалізму.