Арганізатары спаборніцтваў у Крэве сумняюцца, што змогуць іх правесьці: за забег «Жук-трэйл» і роварны заезд «Вітаўт» трэба заплаціць міліцыі 5,7 тысячы рублёў. Тлумачэньні ад уладаў змог атрымаць Tut.by.
Старшыня «Фэдэрацыі прыгодніцкіх гонак» Міхаіл Сідарук тлумачыць: аплата паслуг міліцыі на масавых падзеях тычыцца ня толькі мітынгаў (МУС казала пра новы закон як пра «жэстачайшую лібэралізацыю» адносна палітычных акцыяў), але любых масавых акцыяў, якія праводзяцца ня ўладамі. У тым ліку спартовых.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 6375 рублёў толькі за ахову. Урад вызначыў, колькі плаціць за правядзеньне масавай акцыіАрганізатары забегу і заезду зьвярнуліся да Смаргонскага райвыканкаму з просьбай уключыць іх у плян «дзяржаўных» мерапрыемстваў, каб не плаціць за міліцыю (за мэдыкаў былі згодныя плаціць, дадатковага фінансаваньня не прасілі). Выканкам дазволіў забег і заезд пры ўмове аплаты міліцыі.
Сідарук пагадзіўся, што выканкам дзейнічае ў межах закону, але пашкадаваў, што карысныя і для людзей, і для раёну спаборніцтвы ня будуць праведзеныя. На арганізацыю з удзельнікаў зьбіралі па 23 рублі – з улікам платы міліцыі ўнёскі давялося б павялічыць да 50 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бангалор-4, Бангалор-5, Бангалор-6. У Менску падвоілі колькасьць месцаў для мітынгаўНамесьнік старшыні Смаргонскага райвыканкаму Генадзь Бычко растлумачыў, што гадавы плян у выканкаме складаюць не пазьней за студзень-люты (памер аплаты міліцыі быў зацьверджаны 24 студзеня).
«У гэтым выпадку да нас зьвярнуліся ў той момант, калі стала зразумела, што спатрэбіцца аплата, і гэта адзін з самых простых спосабаў выйсьці з сытуацыі, — тлумачыць Бычко. — Мы пракансультаваліся з усімі зацікаўленымі службамі, і калегіяльна было прынятае такое рашэньне. З улікам таго, што гэта, скажам так, не альтруістычныя мерапрыемствы, а пэўнага, хай і невялікага, але камэрцыйнага напрамку. Арганізатары гэтага ня ўтойваюць».
Раней пра тое, што праз плату міліцыі аматарскія або праўпрафэсійныя забегі аказваюцца «пад пытаньнем», расказвалі таксама арганізатары MinskRun і Анкамаратону. Другі забег не камэрцыйны, а дабрачынны, грошы пераводзяцца фонду для дзяцей з анкалягічнымі захворваньнямі. Але і за гэта трэба плаціць міліцыі.
Міністэрства спорту і турызму ад 1 красавіка вырашыла ладзіць маніторынг палажэньня аб правядзеньні спартовых спаборніцтваў, «Фэдэрацыя прыгодніцкіх гонак» спадзяецца, што ейныя прапановы пачуюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арганізатары канцэрту на Дзень Волі ў Менску вырашылі не плаціць міліцыі за кепскую аховуТым часам арганізатары палітычнай акцыі — мітынгу-канцэрту на Дзень Волі ў Менску — адмовіліся плаціць міліцыі ўжо пасьля акцыі. Яны спасылаліся на тое, што міліцыя не змагла забясьпечыць належную ахову (у тым ліку бо падчас акцыі людзей выкрадалі «людзі ў цывільным», а міліцыя гэта ігнаравала).