Ня толькі яблыкі. Расея забараніла пастаўкі зь Беларусі турэцкіх груш

Ілюстрацыйнае фота

Сьледам за турэцкімі яблыкамі Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі зь Беларусі турэцкіх груш з прычыны «сумневаў у легальнасьці паставак» і «недаверу да зьвестак, пазначаных у беларускіх сэртыфікатах».

Расейскае ведамства сьцьвярджае, што неаднаразова прасіла беларускі бок пацьвярджаць краіну паходжаньня прадукцыі, якую сэртыфікуюць для рээкспарту ў Расею, але беларускі бок гэтага не зрабіў.

Рассельгаснагляд адзначае, што прадукцыя, пра якую гаворка, ідзе «нелягічнымі шляхамі» праз Эўразьвяз — з Турэччыны ёсьць карацейшыя шляхі. Адтуль і падазрэньні, што пад выглядам турэцкіх у Расею вязуць грушы з краінаў, якія трапілі пад расейскія «антысанкцыі».

Забарона дзейнічае з 28 сакавіка. Рассельгаснагляд цяпер плянуе паездку ў Турэчыну дзеля праверкі дакладнасьці зьвестак аб турэцкіх грушах, якія пастаўляюцца праз Эўразьвяз і Беларусь. Ад 22 сакавіка Расея ўжо забараніла ўвозіць празь Беларусь турэцкія яблыкі з той жа прычыны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Насуперак Рассельгаснагляду. Якую імпартную садавіну Беларусь перапрадае ў Расею. ІНФАГРАФІКА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што зь беларускімі крэвэткамі? Як Беларусь прадае ў Расею тунца, камбалу і каракаціц
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 33 каровы, 280 хамякоў і леапард-нелегал: якіх жывёлін не пускалі зь Беларусі ў Расею і што зь імі стала

Пры тым сама Расея вырабляе груш больш за Італію, Францыю і Гішпанію, разам узятых. За 2016 год лідэры ў вытворчасьці груш былі такія:

1. Кітай — 20 582 тыс. т
2. Канада — 4 619
3. Расея — 2 265
4. ЗША — 1 521
5. Індыя — 1 419
6. Аргентына — 962
7. Украіна — 902
8. Італія — 741
9. Францыя — 668
10. Гішпанія — 576
11. Турэччына — 475
...
35. Беларусь — 80

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расею празь Беларусь спрабавалі ўвезьці 17 тон груш пад выглядам лямпаў