27 сакавіка Лукашэнка адправіў у адстаўку віцэ-прэм’ера Беларусі Міхаіла Русага і міністра сельскай гаспадаркі Леаніда Зайца. Гэта вынікае з кадравых указаў, якія Аляксандар Лукашэнка падпісаў 27 сакавіка, паведамляе БелТА.
Міхаіл Русы займаў пасаду віцэ-прэм’ера і курыраваў пытаньні сельскай гаспадаркі ва ўрадзе з 2012 году. Ён перажыў некалькі абнаўленьняў ураду, працаваў пры ўрадзе Андрэя Кабякова, а пасьля Сяргея Румаса. Пасьля апошняга зьмену складу ўраду ён быў адзіны намесьнік прэм’ера, хто захаваў сваю пасаду.
Леанід Заяц узначальваў Міністэрства сельскай гаспадаркі з 2012 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто такія Міхаіл Русы і Леанід Заяц, якіх Лукашэнка адправіў у адстаўку, пабачыўшы брудных кароў26 сакавіка падчас паездкі па Магілёўскай вобласьці Аляксандар Лукашэнка завітаў у малочны комплекс «Сьліжы» ў Шклоўскім раёне, які ўваходзіць у аргахолдынг «Купалаўскае», абурыўся кепскімі ўмовамі ў кароўніку аграхолдынгу, параўнаўшы іх з Асьвенцімам, і загадаў зьняць з пасадаў «усіх вінаватых». Ён пагражаў прызначэньнем у Шклоўскі раён кіраўніцы сваёй адміністрацыі Натальлі Качанавай, адстаўкай — віцэ-прэм’еру Міхаілу Русаму і свайму памочніку Генадзю Лаўранкову. Казаў: «Гэта недапушчальна, што вы тут целяпаецеся».
Першым сваю пасаду страціў кіраўнік Магілёўскай вобласьці Ўладзімір Даманеўскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За «Асьвенцім у кароўніку» Лукашэнка звольніў кіраўніка Магілёўскай вобласьці ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усіх пад нож». Тэлеканал АНТ паказаў разнос Лукашэнкі на Шклоўшчыне без купюрА гаспадарка праславілася на ўсю краіну. Словы Лукашэнкі пра «Асьвенцім» для кароў расьцягнулі на цытаты дзясяткі сайтаў, яны таксама трапілі ў вечаровыя выпускі навінаў галоўных тэлеканалаў.
Што сказаў Лукашэнка?
- «Не, гэтая карова ледзь жывая, ты паглядзі, як яна рухаецца».
- «Навошта вы сюды мяне прывезьлі? Каб я зараз службе бясьпекі загадаў надзець вам наручнікі?»
- «Калі чалавек не разумее, што гэта Асьвенцім, а вы яго ставіце кіраўніком холдынгу, я вас зусім не разумею».
- «Ты паглядзі на гэтую скаціну, яна ж уся абаср...ная. І на поўсьці ўсё закарэла».
27 сакавіка была заведзеная крымінальная справа па факце злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі на кіраўніцтва ААТ «Амкадор-Шклоў» і ТАА «Купалаўскае».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля абурэньня Лукашэнкі бруднымі каровамі распачата крымінальная справа