Пасьля абурэньня Лукашэнкі бруднымі каровамі распачата крымінальная справа

Аляксандар Лукашэнка наведвае кароўнік малочнага комплексу «Сьліжы» ў Шклоўскім раёне, 26 сакавіка 2019 г.

Крымінальная справа па факце злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі распачатая на кіраўніцтва ААТ «Амкадор-Шклоў» і ТАА «Купалаўскае», паведамляе начальнік упраўленьня дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Магілёўскай вобласьці Аляксандар Шаройкін.

У Дэпартамэнце фінансавых расьсьледаваньняў удакладняюць, што прадпрыемству «Амкадор-Шклоў» нанесеныя страты ў асабліва буйным памеры, паведамляе БелТА.

«У межах сумеснай праверкі з Камітэтам дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласьці і падчас папярэдняга расьсьледаваньня крымінальнай справы будзе дадзеная праўная ацэнка работы службовых асобаў вышэйзгаданых таварыстваў і органаў дзяржаўнага кіраваньня, якія не забясьпечылі належных умоваў гаспадараньня і вытворчай дысцыпліны, што прывяло да фактаў бескантрольнасьці і безгаспадарчасьці», — адзначыў Аляксандар Шаройкін.

26 сакавіка падчас візыту на Магілёўшчыну Аляксандар Лукашэнка наведаў гаспадарку «Купалаўскае». Яго абурыў стан, у якім трымаюць кароў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усіх пад нож». Тэлеканал АНТ паказаў разнос Лукашэнкі на Шклоўшчыне без купюр

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вельмі крыўдна мне за „Асьвенцім“, хлопцы!» Рэпартаж з той самай малочнай фэрмы. ФОТА

Што сказаў Лукашэнка?

  • «Не, гэтая карова ледзь жывая, ты паглядзі, як яна рухаецца».
  • «Навошта вы сюды мяне прывезьлі? Каб я зараз службе бясьпекі загадаў надзець вам наручнікі?»
  • «Калі чалавек не разумее, што гэта Асьвенцім, а вы яго ставіце кіраўніком холдынгу, я вас зусім не разумею».
  • «Ты паглядзі на гэтую скаціну, яна ж уся абаср...ная. І на поўсьці ўсё закарэла».

Гэта каштавала пасады кіраўніцтву вобласьці і раёну. А гаспадарка праславілася на ўсю краіну. Словы Лукашэнкі пра «Асьвенцім» для кароў расьцягнулі на цытаты дзясяткі сайтаў, яны таксама трапілі ў вечаровыя выпускі навінаў галоўных тэлеканалаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як дамагчыся, каб у стойле імгненна стала суха і чыста. Мэтад фэльдфэбэля вэрмахту

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі ў Беларусі фэрмаў з «абас…ымі каровамі» і чаму так склалася. Тлумачыць Ярашук

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мераемся надоямі! Колькі малака даюць каровы ў Беларусі і іншых краінах