Паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у лютым 2019 году сярэдні налічаны заробак беларусаў склаў 977,6 рубля — роўна на чатыры рублі менш, чым было ў студзені.
Калі пералічваць у амэрыканскую валюту паводле сярэднямесячнага курсу Нацбанку, за люты сярэдні налічаны заробак склаў 453,87 даляра, што на 2,65 даляра менш за студзень.
Да «па пяцьсот» даляраў, якія Аляксандар Лукашэнка абяцае больш як 12 гадоў, заробкі падскоквалі ў сьнежні 2018 году, але ўпалі ўжо ў студзені. Заробкі ніжэйшыя за 500 даляраў у тым ліку на большасьці прамысловых прадпрыемстваў — ёсьць такія заводы, дзе налічваюць менш за 300.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзе найбольш нараджаюць і найменш зарабляюць. Новыя лічбы пра жыцьцё ў беларускіх гарадахСярэдні налічаны заробак — ня той, што атрымлівае на рукі сярэднестатыстычны беларус. Гэта сума да вынятку падаткаў і збораў, якая вылічваецца праз складаньне ўсіх заробкаў і дзяленьне на колькасьць працаўнікоў.
Заробак сярэднестатыстычнага беларуса (адносна якога палова атрымлівае больш, а палова менш) завецца мэдыянным, у лістападзе мінулага году 751,1 рубля – крыху больш за 350 даляраў. Наяўных рэсурсаў на чалавека (улічваючы дзяцей і пэнсіянэраў) у 60% беларусаў менш за 500 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінпрацы: рост рэальных заробкаў беларусаў запаволіцца. Урад: або зусім спыніцца