Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску адсьвяткавалі Дзень Волі. ГалоўнаеСвабода вяла жывую трансьляцыю з Кіеўскага сквэру на Youtube. Нягледзячы на ранейшыя прагнозы надвор’я, дажджу няма — надвор’е сонечнае.
18:30. Мітынг-канцэрт завершыўся прамовай арганізатараў — у рэзалюцыі нагадваюць пра пагрозу незалежнасьці, карупцыю і несправядлівасьць; патрабуюць рэформаў, свабоды, справядлівых выбараў, годных заробкаў, абароны правоў, выхаду Беларусі з так званай «Саюзнай дзяржавы» і іншага. Таксама арганізатары заклікалі нарэшце вызваліць Зьмітра Дашкевіча — міліцыя дагэтуль кажа, нібы ён не затрыманы. Віталь Рымашэўскі сказаў, цяпер палітыкі паедуць шукаць яго па РАУС. На выхадзе з пляцоўкі ў Кіеўскім сквэры міліцыянты патрабуюць ад наведнікаў, каб тыя хавалі бел-чырвона-белыя сьцягі.
18:19. Пад канец канцэрту Юрась Губарэвіч расказаў Свабодзе: арганізатарам паабяцалі вызваліць Дашкевіча пасьля заканчэньня выступаў. Інфармацыйнаму агенцтву БелаПАН не адказалі пра лёс Дашкевіча пяцёра праваахоўнікаў, у тым ліку кіраўнік інфармацыйнай групы. Кіраўнік менскага АМАП Дзьмітры Балаба заяўляў лідэру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалаю Казлову, што адносна Дашкевіча «інфармацыяй не валодае і нічога ня ведае».
18:10. Амаль роўна а шостай гадзіне зьнікла электрычнасьць — заглохнуў генэратар, зьдзьмулася сцэна. Натоўп сьпяваў хорам «Тры чарапахі» N.R.M. разам з гуртом, пакуль не завёўся генэратар. Канцэрт працягваецца — заяўка дазваляе выступаць да 21:00.
17:15. На мітынгу-канцэрце рыхтуецца граць апошні выступоўца: колішні гурт Лявона Вольскага N.R.M. Цяпер Вольскі выступае асобна ад гурту, а N.R.M. грае як старыя песьні, так і новыя, напісаныя безь яго. Ролю асноўнага вакаліста ўзяў на сябе гітарыст Піт Паўлаў, з гуртом часам грае ягоны сын. Перад іхным выступам прамаўлялі старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец і старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук. Аб затрыманьні Дашкевіча па-ранейшаму афіцыйна нічога не паведамляецца.
16:55. Паводле Юрася Губарэвіча, міліцыя заяўляе, што на мітынгу перавышаная анансаваная колькасьць удзельнікаў (1000 чалавек) — таму давядзецца даплочваць за ахову. Губарэвіч нагадвае, што праваахоўнікі не дапамагаюць высьветліць лёс Зьмітра Дашкевіча, затрыманага «людзьмі ў цывільным».
16:55. Паводле Юрася Губарэвіча, міліцыя заяўляе, што на мітынгу перавышаная анансаваная колькасьць удзельнікаў (1000 чалавек) — таму давядзецца даплачваць за ахову. Губарэвіч нагадвае, што праваахоўнікі не дапамагаюць высьветліць лёс Зьмітра Дашкевіча, затрыманага «людзьмі ў цывільным».
16:45. Віталь Рымашэўскага затрымалі, але вызвалілі празь дзясятак хвілінаў. Дашкевіч яшчэ не на волі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі і адпусьцілі аднаго з арганізатараў Дня Волі. Рымашэўскага забралі, бо пытаў, за што забралі Дашкевіча15:55. Зьміцер Дашкевіч затрыманы пасьля выступу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьмітра Дашкевіча затрымалі «людзі ў цывільным» пасьля прамовы на Дзень ВоліГэта сьвята нават для іх — непрыхільнікаў пераменаў. Гэта сьвята і для «шунявак», і для «іхтамнетаў», і для прапагандыстаў. Бо, каб не 25 сакавіка і незалежнасьць, дзе б яны зладзейнічалі? У «Трэцім Рыме», у Маскве, у Мардоры?Зьміцер Дашкевіч
15:35. Сустаршыня БХД Павал Севярынец са сцэны нагадаў пра змаганьне за Курапаты. Ён заклікаў далучацца да пікету каля рэстарацыі «Поедем поедим», які трывае ўжо 10 месяцаў. Рэстарацыя, якую Севярынец называе «ганебным кабаком», збудаваная пад самым мэмарыялам, будоўля пачалася незаконна (але затым была «легалізаваная»), у рэстарацыі ладзяць сьвяты з фэервэркамі. Ён таксама нагадаў пра тое, што ў турмах сядзяць краязнаўца Алесь Юркойць, Сьвятаслаў Барановіч, Міхаіл Жамчужны, Зьміцер Паліенка, Тарас Аватараў — Севярынец заклікаў патрабаваць свабоды для палітычных зьняволеных (большасьць праваабаронцаў цяпер прызнаюць палітвязьнем толькі Жамчужнага). Актывіст Зьміцер Дашкевіч, былы лідэр «Маладога фронту» заклікаў павіншаваць з Днём Волі «шунявак, ціхароў, іхтамнетаў, ілжывую прапаганду», а таксама зачытаў імёны заснавальнікаў БНР, забітых бальшавікамі — і таксама заклікаў прыйсьці ў Курапаты, згадаўшы дзеяньні вандалаў у мэманыял.
Сьледам за Дашкевічам ад імя руху «За свабоду» выступіў кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году Алесь Міхалевіч — ён выказаў спадзеў, што бел-чырвона-белы сьцяг зноў стане дзяржаўным.
14:40. Са сцэны выступілі дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая (АГП) і Алена Анісім, выканаўца абавязкаў рэктара будучага беларускамоўнага ўнівэрсытэту імя Гілевіча Алег Трусаў. Канапацкая ў выступе згадвала законапраект аб абароне бел-чырвона-белага сьцяга, а таксама казала, што Палата прадстаўніком «можа быць тым дзяржаўным органам, які прапануе рэфэрэндум» аб скасаваньні дамовы аб «Саюзнай дзяржаве». Пазьней у камэнтары Свабодзе Анісім адзначыла: на ейную думку, многія дэпутаты гатовыя прагаласаваць за закон аб абароне сьцяга.
14:25. Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі заявіў, што ягоная каманда «бярэ на сябе» арганізацыю мітынгаў-канцэртаў у наступным годзе ў Менску і шасьці абласных цэнтрах, бо арганізатары «Сьвята незалежнасьці» перанесьлі канцэрт зь Менску ў Горадню (яны тлумачылі гэта тым, што не атрымалі дазволу ні на адну «годную пляцоўку»). Паводле Рымашэўскага, грошы на менскую акцыю яшчэ не сабраныя: ёсьць каля 4000 рублёў, трэба каля 14 тысячаў, збор будзе працягвацца і пасьля сьвята.
14:05. Арганізатары канцэрту выступілі з палітычнымі прамовамі. Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі ў выступе абвясьціў кампанію «Наш сьцяг» — за ўшанаваньне і абарону законам бел-чырвона-белага сьцяга. Кампанію пад такой назвай распачалі арганізатары сьвяткаваньня ў Горадні, заклікалі вывешваць 25 сакавіка сьцягі на вокнах і бальконах кватэр, уласных падворках, а затым выкладваць фатаздымкі і распавядаць гісторыю свайго сьцяга ў пастах з тэгам #НашСьцяг. Іншы арганізатар акцыі Юрась Губарэвіч тым часам піша, што менскі мітынг-канцэрт наведалі больш як дзьве тысячы чалавек.
13:40. Першыя затрыманьні: на ўваходзе ў Кіеўскі сквэр затрыманая Натальля Басалыга. Як яна расказала Свабодзе, затрыманьне праводзілі «людзі ў цывільным», прычынаў не растлумачылі. Басалыга сьцьвярджае, што «людзі ў цывільным» адмовіліся размаўляць зь ёй па-беларуску, затрымалі пасьля стрыму. Таксама аднаго чалавека, які выглядаў п’яным і паводзіў сябе неадэкватна, затрымалі на просьбу арганізатараў.
Мітынг-канцэрт ладзіць правацэнтрысцкая кааліцыя (Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская хрысьціянская дэмакратыя і рух «За свабоду»), а таксама Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). Раней арганізатары сьвята атрымалі адмоўныя адказы на ўсе заяўкі пра месцы пад мітынг-канцэрт. У Менгарвыканкаме параілі зьбірацца ў месцах, адведзеных для гэтага гарадзкімі ўладамі.
Анансаваныя выступы гуртоў «Дай дарогу» ((яны выступалі і ўчора на #БНР101 у Горадні), N.R.M., «Разьбітае сэрца пацана» ды іншых.
Пазьней, ад 15:00, у рэстарацыі «Грай» пачнецца арганізаваная Радай БНР і «Арт Сядзібай» «Школа БНР» — тры лекцыі пра гісторыю і сымбалі БНР, а таксама канцэрт гуртоў :B:N:, Naka і «Мутнае вока». Імпрэза бясплатная, але патрэбная рэгістрацыя.
Напярэдадні ў Горадні прайшоў канцэрт, які ладзілі арганізатары леташняга «Сьвята Незалежнасьці» і мясцовыя актывісты. Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч у эфіры Свабоды з Кіеўскага сквэру назваў менскі канцэрт 24 сакавіка «afterparty» пасьля сьвяткаваньня ў Горадні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «За нашу і вашу свабоду!». У Кіеве адзначылі Дзень Волі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы ў Варшаве адзначылі Дзень Волі разам з Касьцюшкам і МіцкевічамШто важна ведаць пра Дзень Волі — 2019
- 1 сакавіка — Аляксандар Лукашэнка вусна забараніў сьвяткаваць Дзень Волі канцэртам на стадыёне «Дынама», як таго хацелі арганізатары #БНР100 — кажа: «Ідзіце на Бангалёр».
- 23 сакавіка ў Горадні — канцэрт у Калоскім парку з удзелам Зьмітра Вайцюшкевіча, Лявона Вольскага, гуртоў Nizkiz, «Крама», «Дай дарогу!» і Dzieciuki. Ад 3 да 5 тысяч гледачоў.
- 23–24 сакавіка — акцыі беларусаў у Варшаве, Вільні, Кіеве, Нью-Ёрку, Празе ды іншых гарадах.
- 24 сакавіка ў Менску — мітынг-канцэрт у Кіеўскім сквэры з удзелам «Дай дарогу», N.R.M., «Разьбітага сэрца пацана» ды іншых. Ад 1500 (паводле міліцыі) да 5–7 тысячаў (паводле арганізатараў) гледачоў. Затрыманыя Натальля Басалыга-Гарачка і Зьміцер Дашкевіч.
- 25 сакавіка ў Гомлі — акцыя памяці герояў БНР.
- 25 сакавіка ў Віцебску — адзіночны пікет Барыса Хамайды, які расцанілі як «парушэньне парадку ўтрыманьня населеных пунктаў».
- 25 сакавіка ў розных гарадах — людзі вывешвалі бел-чырвона-белыя сьцягі на заклік арганізатараў #БНР101, уладам не спадабалася.
- 25 сакавіка ў Менску на Кастрычніцкай плошчы — акцыя Алены Талстой (прыкавала сябе да слупа), затрыманьні палітыкаў і мінакоў. Праз тры гадзіны вызваленыя ўсе, акрамя Талстой, пратаколаў аб парушэньнях не складалі.
- 25 сакавіка ў Менску на пешаходных вуліцах — затрыманьні музыкаў (Аракелян, Вайцюшкевіч, Варашкевіч і Вольскі), якія анансавалі, што зьбіраюцца прагуляцца і ўзяць з сабой музычныя інструмэнты. Пасьля затрыманьня дзясяткі людзей сьпявалі хорам песьні Вольскага, міліцыя пагражала затрыманьнямі і гвалтам. Праз тры гадзіны музыкі вызваленыя.
- 25 сакавіка ў розных гарадах — салюты ў гонар Дня Волі.
Што яшчэ пачытаць, паслухаць, паглядзець пра БНР
- Праект Сяргея Шупы «Падарожжа ў БНР» (тэкст + аўдыёпадкасты) і аднайменная кніга (PDF)
- 10 малавядомых месцаў на мапе Беларусі, зьвязаных з БНР
- Беларускае «Слова 2018 году» — БНР
- Дзень Волі — 2018 стаў самым масавым у 21 стагодзьдзі. ІНФАГРАФІКА