Канцэрт адбываецца ў Калоскім парку. Ён дазволены гарадзкімі ўладамі.
23 сакавіка ў Горадні адбываецца сьвяткаваньне 101-годзьдзя незалежнасьці БНР. Арганізатары леташняга юбілею ля Опэрнага тэатру праз рознагалосьсі з адміністрацыяй Менску вырашылі перанесьці сьвяткаваньне ў Горадню.


Па словах аднаго з арганізатараў, Паўла Белавуса, ужо праз паўгадзіны пасьля пачатку сьвяточнага канцэрту ў Калоскім парку было каля 3000 тысяч чалавек. Іншы арганізатар, Эдуард Пальчыс, гаворыць пра 5000 удзельнікаў сьвята па стане на 14.30.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні сьвяткуюць Дзень Волі. Онлайн СвабодыЗа жывой трансьляцыяй сьвяточнага канцэрту вы можаце сачыць на сайце Свабоды, а таксама на нашых акаўнтах у сацсетках.
Тысячы чалавек на Дні Волі ў Горадні. ФОТАГАЛЕРЭЯ