Лукашэнка паабяцаў навесьці парадак «як у Воршы» ў 11 рэгіёнах

Аляксандар Лукашэнка

Разьвіваць эканоміку рэгіёнаў і да мінімуму скараціць разрыў ва ўзроўні жыцьця насельніцтва распарадзіўся Аляксандар Лукашэнка падчас візыту ў Баранавічы.

Што сказаў Лукашэнка?

Цягам 2-х у 11 гарадах Беларусі мусяць забясьпечыць «паскоранае сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё».

Якія гэта будуць гарады, Лукашэнка загадаў вызначыць. Сярод пераліку ён назваў Баранавічы і Воршу, і падобныя рэгіёны.

«Там павінны быць усе людзі занятыя, дысцыпліна жалезная і нармалёвы заробак. Калі нехта працаваць ня хоча, падкажыце яму як і прымусьце».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бітва ў Воршы» і «пагроза ў нас саміх». 20 цытатаў Лукашэнкі з Баранавічаў