Калгасьнікі з зайздрасьцю пазіраюць у бок суседняй гаспадаркі — там стары «прэдседацель» нарэшце пайшоў на пэнсію.
Нават Саша і Сірожа, народныя пэрсанажы мастака Аляксея Хацкевіча, пачалі верыць у цуды: а раптам і іхны кіраўнік возьме за прыклад?
«Прэдседацець сам ушол, для калхоза — харашо», — радуюцца яны за тых, каму так нечакана падфарціла.
Не падзяляе аптымізму толькі вэтэран-кіраўнік — турбуецца, што зусім загнецца без яго «калхоз».
«Ну ўстал, ну пашол — раскудахталіся тут. Не магу я вас аставіць, безь мяне вам ўсім капут!», — не сумняваецца ён.
А вы верыце, што пажыцьцёвы кіраўнік адважыцца пайсьці на пэнсію?