Ахвярамі цыклёну на поўдні Афрыкі сталі тысячы чалавек. Фота

Паводка ў Мазамбіку, 18 сакавіка 2019 году.

Ахвярамі цыклёну ў Мазамбіку маглі стаць больш за тысячу чалавек. Пра гэта заявіў прэзыдэнт краіны Філіпэ Ньюсі.

Цыклён «Ідай» прыйшоў на паўднёвы ўсход Афрыкі на мінулым тыдні. Ён прынёс у рэгіён моцныя дажджы і выклікаў паводкі. Чырвоны Крыж паведамляе, што порт Бейра, другі па велічыні горад Мазамбіку, разбураны на 90 адсоткаў. Многія населеныя пункты затопленыя і адрэзаныя ад зьнешняга сьвету.

Без жытла засталіся дзясяткі тысяч чалавек.

Порт Бейра.

У суседніх краінах — Малаві і Зімбабвэ — ад стыхіі загінулі больш за 200 чалавек. Сотні зьніклі бязь вестак.

Па дадзеных уладаў, у рэгіёне зьнішчаны будучы ўраджай. Сыноптыкі прагназуюць, што праліўныя дажджы працягнуцца бліжэйшыя дні.