Брагыдзір суседняга калгасу асьмялеў настолькі, што пачаў вучыць азам гаспадаркі самога «прэдседацеля».
«Што я ват тут — „ванька-ўстанька“? Пашчытай, схадзі, падай...», — не хавае раздражненьня малодшы паводле рангу.
І так пераўвасобіўся ў ролю мэнтара, што пачаў ставіць умовы на аб’яднаньне «калхозаў-пабрацімаў».
«Ілі вы к нам, ілі мы к вам — чаво хочаш выбірай...»
У «прэдседацеля» ад такога нахабства аж дыханьне пераняло, цяпер толькі і застаецца што чухаць патыліцу.
А вам усё роўна, калі суседзі пачынаюць вучыць, як трэба жыць?