Разам з прагрэсіўным чалавецтам Саша і Сірожа чакаюць прыходу сапраўднай вясны — карціць патаўчыся ў перапоўненай электрычцы ды нарэшце засадзіць свае кроўныя соткі.
Пакуль жа народныя героі мастака Аляксея Хацкевіча вымушаныя варажыць на падваконьнях у гарадзкой кватэры:
«Расаду на акенцы садзі, палівай усё як нада — бдзі!»
І як заклінаньне на добры ўраджай:
«Усё яшчэ ўперадзі!»
А вы ўжо гатовыя да пачатку дачнага сэзону?