На прэс-канфэрэнцыі 13 сакавіка намесьнік кіраўніка Галоўнага ўпраўленьня барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Валер Балабуеў агучыў статыстыку за 2018 год, піша БелТА.
- Зарэгістравана эканамічных злачынстваў — 6300 (менш на 5,7% за 2017 год).
- Найвялікшы хабар — 80 тысяч эўра.
- Канфіскавана зь незаконнага абароту грошай і матэрыяльных каштоўнасьцяў — на 6,8 млн рублёў.
- Прадухілена шкоды эканамічным інтарэсам дзяржавы — на 5,4 млн рублёў.
Паводле статыстыкі Белстату, у Беларусі ў 2017 годзе выявілі 2 выпадкі хабару на 10 тысячаў чалавек. У Расеі рэгістравалі 0,4 выпадка на 10 тысячаў.
Беларусь займае лепшыя за Расею пазыцыі ў дасьледаваньнях індэксу ўспрыманьня карупцыі і рэйтынгу вяршэнства права.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь ссунулася ў горшы бок у штогадовым індэксе ўспрыняцьця карупцыі