Да краінаў, якія пасьля нядзельнага крушэньня Боінгу 737 Max 8 кампаніі Ethiopian Airlines часова закрылі сваю паветраную прастору для самалётаў гэтага кшталту, дадаліся Брытанія, Францыя, Ірляндыя, Малайзія, Нарвэгія і Аман.
Раней забарону ўвялі Сынгапур, Кітай, Інданэзія і Этыёпія. ЗША не прыпынялі палёты, але патрабуюць ад Boeing абнавіць праграмнае забеспячэнне. Карпарацыя паабяцала зрабіць гэта ў бліжэйшы час.
«Гэта часовае прыпыненне, мы чакаем дадатковую інфармацыю, каб прааналізаваць рызыку далейшай эксплюатацыі Boeing 737 Max», — заявіў кіраўнік упраўленьня бясьпекі палётаў грамадзянскай авіяцыі Аўстраліі Шэйн Кармодзі. Упраўленьне шкадуе аб нязручнасьцях, якія могуць быць прычыненыя пасажырам, але лічыць прыярытэтным пытаньне бяспекі, цытуе яго заяву Ройтэрз.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Другая катастрофа за пяць месяцаў. Чаму разьбіўся «Боінг»Услед за Аўстраліяй авіяцыйныя ўлады Малайзіі абвясцілі аб забароне на ўваходжаньне ў паветраную прастору краіны самалётаў Boeing 737 Max 8 —«да асобага распараджэньня». Пазьней аб прыпыненні палётаў абвясьцілі і авіяцыйныя ўлады Брытаніі, назваўшы гэта захадамі засьцярогі.
Раней у аўторак стала вядома, што аналягічнае рашэньне прынялі авіяцыйныя ўлады Сынгапуру, а Кітай, Інданэзія і Этыёпія прыпынілі палёты Boeing 737 Max 8 напярэдадні, 11 лютага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Этыёпскія і кітайскія авіялініі прыпынілі палёты Boeing 737 MAX 8 пасьля авіякатастрофы10 сакавіка самалёт Boeing 737 Max 8 авіякампаніі Ethiopian Airlines, які выконваў рэйс з Адыс-Абебы ў Найробі, пацярпеў крушэнне за 60 км на ўсход ад сталіцы Этыёпіі. Авіякатастрофа забрала жыцьці 157 чалавек, грамадзян 35 краін.
Гэтая катастрофа стала другім крушэньнем самалёта гэтага тыпу за паўгоду — у канцы кастрычніка 2017 году Boeing 737 MAX 8 інданэзійскай кампаніі Lion Air зваліўся ў мора неўзабаве пасля вылету з аэрапорта Джакарты. Загінулі ўсе 189 чалавек на борце.