«Прэдседацель» страшна любіць сваіх «жэншчын» і перажывае, што тыя за калгаснымі ды хатнімі клопатамі недастаткова забаўляюцца.
«Жэншчыны у нас в калхозе у штанах і у навозе», — вымаўляе ён, на момант задумаўшыся над гаротнай доляй даярак-сьвінарак. Выйсьце знойдзена — сьвяточная дырэктыва пад лёзунгам «Танчаць усе!»
«Ну-ка, быстра штаны сьняць, перад стадам танцаваць!», — задаволены ўласным ноў-хаў «прэдседацель».
«Жэншчыны» усьцешаныя ўвагай боса, аднак ня могуць вырашыць, якія рытмы пасуюць антуражу разваленых фэрмаў.
А вы гатовыя зьняць дзелавыя штаны і кінуцца ў энэргічныя скокі?