4 сакавіка ў судзе Фрунзэнскага раёну Менску прайшло судовае паседжаньне ў адміністрацыйнай справе анархіста Міколы Дзядка.
Як нагадвае правааабарончы цэнтар «Вясна», актывіста абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 17.11 КаАП за стары допіс у сацыяльнай сетцы — клясыфікавалі як распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Судзьдзя Алена Бушава палічыла віну Міколы Дзядка даказанай і аштрафавала яго на 50 базавых велічынь (1275 рублёў). Гэта ўжо трэці выпадак цягам паўгода, калі яго судзяць па згаданым артыкуле.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску затрымалі актывістаў, якія правялі акцыю на Кастрычніцкай плошчыАдразу пасьля суду Міколу Дзядка затрымалі. Магчыма, гэта зьвязана зь ягоным удзелам у акцыі «Свабоду палітвязьням», якая прайшла 26 лютага ў Менску.
1 сакавіка астатнім удзельнікам акцыі прысудзілі буйныя штрафы, а арганізатару Паўлу Севярынцу — 10 сутак арышту.