За ўшанаваньне памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў пад Воршай — кампанію «Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы» — Ігар Станкевіч абраны ляўрэатам прэміі імя Віктара Сырыцы, якую трэці год запар уручае рух «За Свабоду».
Прэмія была заснаваная радай руху «За Свабоду» ў снежні 2016 году ў памяць пра выбітнага дзеяча нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі Віктара Сырыцу. Ёй уганароўваюцца аўтары найлепшых рэгіянальных ініцыятываў, зьвязаныя з папулярызацыі беларушчыны.
«Я быў вельмі ўзрушаны. У людзей ёсьць патрэба памятаць сваіх продкаў, ня важна, што ўлады ня хочуць. У людзей ёсьць патрэба», — сказаў Ігар Станкевіч.
На сёньня Ігар Станкевіч займаецца зваротамі ў архівы для атрыманьня інфармацыі пра рэпрэсаваных і раскулачаных сваякоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Малітвы безь сьвятара, талака без прымусу. Пад Воршай ушанавалі ахвяраў сталінскага «камбіната сьмерці»