У Берасьці міліцыя затрымала журналістаў Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву. Іх даставілі ў пастарунак для складаньня пратаколаў паводле арт. 22.9 КаАП (парушэньне закону аб СМІ).
Журналісты асьвятлялі чарговую акцыю супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасьці, перадае Белсат.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Берасьці прайшоў марш праціўнікаў акумулятарнага заводуРаней на такіх акцыях міліцыя ня раз затрымлівала актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Кабанава, блогера Сяргея Пятрухіна і праваабаронцу Ўладзімера Вялічкіна.
Кожную нядзелю берасьцейцы зьбіраюцца на галоўнай плошчы гораду, каб абмеркаваць праблему акумулятарнага заводу і іншыя пытаньні. Людзі прыходзяць на плошчу бязь лёзунгаў, плякатаў ці транспарантаў, гутараць і кормяць галубоў.