Ганаровы старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў, які быў запрошаны на сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам разам з дэпутаткай, старшынёй ТБМ Аленай Анісім, чакаў, што яму дадуць магчымасьць задаць пытаньне Лукашэнку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі будзе пры ўладзе — і яшчэ 10 галоўных тэзаў з выступу Лукашэнкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яраслава паслаць у калгас, жанчынам — зьняць штаны. 33 ЦЫТАТЫ Лукашэнкі зь «Вялікай размовы». У карцінках«Іншая справа, што не чакаў, што на словах нас падтрымаюць. Ня ўпэўнены, што ўсё, што казалі, збудзецца, але прыемна. Таму я лічу, што нейкі крок наперад нам са спадарыняй Аленай удалося зрабіць.
Улічваючы, што з ідэяй стварэньня нацыянальнага ўнівэрсытэту нас і дагэтуль падтрымлівалі шмат якія ўплывовыя міністры — значыць, гэта іхная заслуга. Бо яны ўсе падыходзілі да нас і пыталіся: калі ўжо вы нарэшце перадасьцё ўсе дакумэнты на атрыманьне ліцэнзіі? Я і кажу: „Дакумэнты трэба зрабіць, але да нас вылучылі вельмі шмат патрабаваньняў. Таму робім. А калі зробім, тады занясём“. Я размаўляў і зь міністрам адукацыі, і зь іншымі міністрамі. Мы ж людзі сур’ёзныя, і мусім зрабіць велізарную работу. І мы робім. Кансультацыі адбываюцца штодня, запісалася каля сотні выкладчыкаў, мы фармуем чатыры аддзяленьні, так што праца ідзе!
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра беларускую мову: «Гэта была фішка апазыцыі»Ну, і самае галоўнае — што мы абвясьцілі Расеі, што ніякай анэксіі ня будзе. І што калі правесьці рэфэрэндум, то 98% прагаласуе за незалежную Беларусь. Усё астатняе — гэта словы. Таму сабралі тут усіх да кучы, жука і жабу, — бо мы далі адлуп „расейскаму брату“. Было шмат расейскіх журналістаў, ім давалі слова — і вельмі добра, што гэта яны пра гэта гаварылі, а ня мы. Яны нам падыгралі капітальна! Думаю, іх за гэта па галоўцы не пагладзяць.
Так што галоўная мэта — мы заявілі пра нашу незалежнасьць. І левыя, і правыя — усе сказалі: „Мы хочам жыць у незалежнай Беларусі, і ні ў якія губэрні мы ня пойдзем“.
Было цікава, я быў проста ў захапленьні ад таго, што чуў і бачыў. Я магу параўнаць хіба з тым, як было, калі я абвяшчаў нашу незалежнасьць, і цяпер праз 25 год паўтарылася тое, што было».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Голубеў пагаварыў з Лукашэнкам пра каштоўнасьць незалежнасьці Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «98% беларусаў супраць аб’яднаньня з Расеяй». Лукашэнка выступае, мы цытуем і камэнтуем. ЖЫВЫ БЛОГ