Падчас сёньняшняй сустрэчы з журналістамі Лукашэнка заявіў: «Няма ніякіх намераў у вялікай краіны (мае на ўвазе Расею) паглынуць Беларусь». Гэтыя словы кіраўніка Беларусі не супадаюць са шматлікімі ягонымі ранейшымі заявамі пра пагрозу незалежнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі будзе пры ўладзе — і яшчэ 10 галоўных тэзаў з выступу Лукашэнкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яраслава паслаць у калгас, жанчынам — зьняць штаны. 33 ЦЫТАТЫ Лукашэнкі зь «Вялікай размовы». У карцінкахДастаткова ўзгадаць заяву ў чэрвені 2018 году: «Мы на фронце, калі вы не вытрымаем гэтыя гады, правалімся — значыць, трэба будзе ўвайсьці ў склад нейкай іншай дзяржавы альбо аб нас проста будуць выціраць ногі».
Альбо зусім сьвежая заява ад 14 студзеня — «Беларусь і зьлева і справа, і на Захадзе і на Ўсходзе падвяргаецца сур’ёзнай рэвізіі на прадмет сувэрэнітэту і незалежнасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: 98% беларусаў супраць аб’яднаньня з РасеяйВідаць, на цяперашні момант перамоваў з Масквой тэзіс пра «пагрозу незалежнасьці» Лукашэнку ўжо не патрэбны, ён хутчэй можа служыць перашкодай для перамоўнага працэсу.
Лукашэнка таксама заявіў, што калі правесьці ў Беларусі рэфэрэндум аб аб’яднаньні з Расеяй, то 98 працэнтаў беларусаў прагаласуе супраць. Такім чынам, відавочна, даецца ўстаноўка, што такі рэфэрэндум непатрэбны і яго ня будзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра цікавасьць Расеі да саюзнай дзяржавы: «З чаго раптам?» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «98% беларусаў супраць аб’яднаньня з Расеяй». Лукашэнка выступае, мы цытуем і камэнтуем. ЖЫВЫ БЛОГ