Аргкамітэт сьвяткаваньня Дня Волі ў Горадні атрымаў адмову на сваю заяўку правесьці ўрачыстасьць 23 сакавіка ў парку Жылібера, што месьціцца побач з плошчай Леніна.
Прычына адмовы — у парку Жылібера «правядзеньне масавых мерапрыемстваў не дапушчаецца».
У Горадні для правядзеньня масавых мерапрыемстваў вызначаны толькі два месцы: малалюдныя паркі — Калоскі і Румлёўскі.
Гарадзенскі аргкамітэт сьвяткаваньня 101-й гадавіны БНР плянуе абмеркаваць іншыя пляцоўкі і падаць новую заяўку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Саладуха атрымаў дазвол на канцэрт на менскім стадыёне «Дынама», а арганізатары #БНР101 — не?