Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму Саладуха атрымаў дазвол на канцэрт на менскім стадыёне «Дынама», а арганізатары #БНР101 — не?


Аляксандар Саладуха
Аляксандар Саладуха

Эстрадны сьпявак Аляксандар Саладуха атрымаў дазвол на правядзеньне канцэрту 1 траўня на менскім стадыёне «Дынама». Раней гэтую пляцоўку не далі арганізатарам сьвяточнага канцэрту на Дзень Волі #БНР101.

«Усе як мае быць, па законе. Усё ўзгадніў, усё зрабіў. Гэта цэлы шлях. Дазвол атрыманы і ад стадыёну, і ад Менгарвыканкаму», — сказаў Свабодзе Аляксандар Саладуха, які плянуе адзначыць канцэртам 60-гадовы юбілей.

Чаму менавіта стадыён «Дынама» Аляксандар Саладуха абраў для канцэрту?

«Бо ўсе астатнія пляцоўкі я ўжо скарыў. Гэта самае вышэйшае. Тым больш што пасьля рэканструкцыі ў яго назва — «Нацыянальны алімпійскі стадыён», — сказаў сьпявак.

Стадыён «Дынама» пасьля адкрыцьця, чэрвень 2018 году
Стадыён «Дынама» пасьля адкрыцьця, чэрвень 2018 году



Паводле яго, палова квіткоў (кожны за 2 рублі) ужо прададзена.

Раней адміністрацыя стадыёну «Дынама» адмовіла арганізатарам сьвяточнага канцэрту на Дзень Волі, спаслаўшыся на Эўрапейскія гульні. Грамадзкая кампанія #БНР101 падавала заяўку ў Менгарвыканкам на сьвяточны канцэрт на «Дынама» 24 сакавіка.

Чаму так атрымалася, што Аляксандру Саладуху канцэрт дазволілі, а канцэрт на Дзень Волі — не, ні ў Менгарвыканкаме, ні ў адміністрацыі стадыёну «Дынама» карэспандэнту Свабоды не патлумачылі.

Намесьнік генэральнага дырэктара стадыёна Стансілаў Вазьняк сказаў, што «па тэлефоне не дае інтэрвію і нічога ня кажа», і прапанаваў даслаць пісьмовы запыт. Мы даслалі і паведамім, як толькі атрымаем адказ.

Эўрапейскія гульні — 2019. Што важна ведаць

Другія Эўрапейскія гульні прайшлі у Менску з 21 па 30 чэрвеня 2019 году.

  • На падрыхтоўку і правядзеньне II Эўрапейскіх гульняў Беларусь выдаткавала ня менш за 840 мільёнаў рублёў (каля 400–430 млн даляраў).
  • За два гады да гульняў Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што Беларусі трэба будзе затраціць ня болей за 50 млн даляраў плюс дапамогуць эўрапейскія структуры. У кастрычніку 2018 году агучвалі ўдвая большую суму, у чэрвені 2019-га — у пяць з паловай раза большую. Выніковую суму абяцаюць назваць у студзені 2020 году.
  • З квітком на гульні можна было бязь візы трапіць у Беларусь празь любы памежны пункт.
  • Паводле папярэдніх падлікаў, Беларусь за час Эўрапейскіх гульняў наведалі 37 450 турыстаў, зь іх каля 7 тысяч чалавек былі акрэдытаваныя на гульні. Для параўнаньня, на чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менск у 2014 годзе прыехалі 80 тысяч замежных турыстаў.​
  • Падчас гульняў у Беларусі працавалі супрацоўнікі МУС Расеі.
  • Адкрыцьцё гульняў прысьвяцілі гісторыі Беларусі, закрыцьцё — сучаснасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG