Ад 1 сакавіка набывае сілу пастанова № 612 Нацыянальнага банку Беларусі, якая істотна мяняе правілы правядзеньня валютных апэрацый.
Пра найважнейныя зьмены, якія чакаюць фізычных і юрыдычных асобаў, БелТА расказаў начальнік галоўнага ўпраўленьня валютна-фінансавага маніторынгу Нацбанку Дзяніс Шкурынскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нацбанк будзе павялічваць давер да беларускага рубляАд 1 сакавіка юрыдычныя асобы — рэзыдэнты* і індывідуальныя прадпрымальнікі — змогуць без дазволу Нацбанку праводзіць валютныя апэрацыі, зьвязаныя з рухам капіталу. Гаворка найперш пра:
- куплю каштоўных папер у замежных кампаній,
- разьмяшчэньне грошай у замежных банках,
- набыцьцё нерухомасьці за межамі Беларусі.
*Рэзыдэнт — юрыдычная або фізычная асоба, зарэгістраваная ў дадзенай краіне, на якую ў поўнай меры распаўсюджваецца нацыянальнае заканадаўства.
Пры гэтым юрыдычным асобам трэба рэгістраваць такія апэрацыі ў абслуговым банку да правядзеньня плацяжу.
Фізычныя асобы-рэзыдэнты, могуць без дазволу Нацбанку адкрываць бягучыя (разьліковыя) рахункі ў замежных банках і пералічваць на іх грошы — для аплаты вучобы, лячэньня, атрыманьня ўзнагарод, бонусаў і г.д.
Але: па-ранейшаму трэба дазвол на адкрыцьцё дэпазыту ў замежным банку і на правядзеньне валютных апэрацый, зьвязаных з рухам капіталу (набыцьцё акцый і каштоўных папер, выпушчаных нерэзыдэнтамі, куплі нерухомасьці і інш.).
Паводле пастановы, скарочаны сьпіс выпадкаў, у якіх рэзыдэнты Беларусі могуць разьлічвацца замежнай валютай. У прыватнасьці гэта датычыцца:
- апэрацый з валютнымі аблігацыямі кампаній-рэзыдэнтаў і банкаў,
- валютных апэрацый паміж банкамі (за выключэньнем банкаўскіх апэрацый),
- спагнаньня банкамі ўзнагароджаньня за банкаўскія апэрацыі (за выключэньнем працэнтаў за карыстаньне валютным крэдытам і працэнтаў па валютных укладах),
- асобных відаў дамоваў страхаваньня,
- таксама скарочаны сьпіс дазволеных разьлікаў наяўнай замежнай валютай паміж беларускімі суб’ектамі гаспадараньня і замежнымі юрыдычнымі асобамі.
Паводле пастановы, цяпер Нацбанк ня можа выдаваць дазволы на правядзеньне разьлікаў у замежнай валюце на тэрыторыі Беларусі, а выдадзеныя раней дазволы з 1 сакавіка спыняюць дзеяньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нацбанк Беларусі дазволіў фізычным асобам з 1 сакавіка адкрываць рахункі ў замежных банках