Папа Францішак прадаў «лямбаргіні» і перадае грошы ірацкім хрысьціянам. ФОТА

Лістапад 2017 году.

Рымскі папа Францішак перадаў 200 тысячаў эўраў Папскаму таварыству дапамогі Царкве ў нядолі. Грошы паходзяць з продажу спартовага аўтамабіля «лямбаргіні», які папа атрымаў летась і выставіў на аўкцыён, перадае агенцтва KAI.

Перададзеныя грошы цалкам пойдуць на падтрымку хрысьціянаў у Іраку.

Падтрымка папы Францішка — гэта частка сумы, атрыманай ад продажу «лямбаргіні». Дзякуючы гэтым грошам на Нінэвійскай раўніне будзе збудаваны дзіцячы садок, а таксама рэлігійна-культурны цэнтар. Будуць таксама адноўленыя парафіяльныя будынкі, зьнішчаныя тэрарыстамі з «Ісламскай дзяржавы».

Усе гэтыя аб’екты знаходзяцца ў горадзе Башыка за 30 кілямэтраў ад Мосулу. У 2014 годзе ён стаўся апорным пунктам ісламістаў, адтуль былі выгнаныя ўсе хрысьціяне.

Лістапад 2017 году, перадача падарунку папу.