Сьпікер парлямэнту Малдовы Андрыян Канду у дзень парлямэнцкіх выбараў абвінаваціў Расею ў спробах паўплываць на галасаваньне.
Ён заявіў, што за два дні да выбараў у Міністэрстве ўнутраных спраў Расеі заявілі пра крымінальную справу супраць алігарха і кіраўніка кіруючай Дэмакратычнай партыі Ўладзіміра Плахатнюка. Канду таксама зьвярнуў увагу на тое, што незадоўга да выбараў Расея дамовілася з цяперашнім прэзыдэнтам Малдовы Ігарам Дадонам аб адмене пошлін на пастаўкі сельгаспрадукцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня ўлічвае інтарэсаў Расеі». Як у Менску ацанілі вынікі «Ўсходняга партнэрства»У Малдове 24 лютага праходзяць парлямэнцкія выбары. Паводле дадзеных паліцыі, яўка на цяперашнім галасаваньні перавышае яўку на папярэдніх выбарах чатыры гады таму. Да 12.30 па менскім часе яна перавысіла 17%, ўчасткі зачыняцца ў 22 гадзіны.
За 101 месца ў парлямэнце змагаюцца 14 партый і 1 блок, а таксама 320 кандыдатаў у аднамандатных акругах. Выбары праводзяцца па зьмяшанай сыстэме: 50 дэпутатаў па партыйных сьпісах і 51 — па аднамандатных акругах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гуайдо: магчымыя «любыя меры», каб адхіліць Мадура ад уладыНазіральнікі адзначаюць, што асноўная барацьба разгортваецца паміж прэзыдэнцкай Партыяй сацыялістаў, якую называюць прарасейскай палітычнай сілай, кіруючай Дэмакратычнай партыяй алігарха Ўладзіміра Плахатнюка і праэўрапейскім апазыцыйным блокам ACUM. Аналітыкі адзначаюць, што ў парлямэнт таксама можа прайсьці папулісцкая партыя «ШОР».
Празаходняя апазыцыя між тым абвінавачвае ўлады Малдовы ў ціску і мае намер арганізаваць акцыі пратэсту ў выпадку парушэньняў на выбарах.