Сям’я расейскага апазыцыянэра Барыса Нямцова, забітага 27 лютага 2015 году, мяркуе, што сьледзтва нічога ня робіць, каб знайсьці арганізатараў і замоўнікаў забойства, расказала «Інтэрфаксу» адвакатка Вольга Міхайлава, якая прадстаўляе інтарэс дачкі забітага Жанны.
Міхайлава кажа, што ў яе складаецца ўражаньне: «менавіта палітыка ўплывае на тое, што арганізатары і замоўнікі ня выяўленыя і не панесьлі заслужанага пакараньня». На хадайніцтвы з просьбай азнаёміцца з ходам сьледзтва ёй адказалі адмовай, зь якой вынікае, што ніякіх экспэртызаў больш не праводзіцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве ля амбасады Расеі будзе сквэр Барыса НямцоваАфіцыйна расьсьледаваньне працягваецца. Выканаўцам забойства названы Завур Дадаеў, якога асудзілі на 20 гадоў турмы. Яшчэ чатыры фігуранты справы атрымалі ад 11 да 19 гадоў турмы.
Раней сьцьвярджалася, што ў арганізацыі забойства падазраваны Руслан Мухудзінаў, які ад 2015 году ў міжнародным вышуку. Падазраваны — кіроўца намесьніка кіраўніка батальёну «Поўнач» Руслана Герамеева, якога іншы адвакат сям’і называў магчымым сапраўдным арганізатарам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расьсьледаваньне забойства Нямцова пойдзе пад наглядам АБСЭ24 лютага ў Расеі пачнуць праходзіць чарговыя акцыі памяці Нямцова — мітынгі дазволеныя ў Маскве, Санкт-Пецярбурзе і іншых гарадах, але ў некаторых гарадах улады адмовіліся дазваляць акцыі памяці.