На манэтах і банкнотах тэнге, нацыянальнай валюты Казахстану, зьнікнуць надпісы на расейскай мове. Гэта вынікае з указу прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева ад сьнежня 2018 году, апублікаванага ў пятніцу на сайце інфармацыйна-прававой сістэмы «Адылет».
Цяпер на манэтах і банкнотах тэнге сустракаюцца надпісы на казаскай і на расейскай мовах. Але, згодна з новым указам прэзыдэнта, нацыянальная валюта мусіць выпускацца толькі на дзяржаўнай мове рэспублікі. Выкарыстаньне замежных моваў будзе дапускацца толькі для афармленьня калекцыйных і інвэстыцыйных манэт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пераход на лацінку: Казахстан аддаляецца ад «рускага сьвету»Паводле канстытуцыі Казахстану, статус дзяржаўнай мае толькі казаская мова. Пры гэтым, згодна з палажэньнямі Асноўнага закону, расейская мова павінна ўжывацца ў дзяржаўных арганізацыях і органах мясцовага самакіраваньня нароўні з казаскай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Казахстан мяняе герб у сувязі зь пераходам на лацінку