Начальнік упраўленьня інфармацыі МЗС Беларусі Анатоль Глаз назваў заплянаваны на 23 лютага у Гайнаўцы марш нацыяналістаў памяці «выклятых жаўнераў» правакацыяй, «скіраванай на стварэньне напружанасьці, канфліктаў на нацыянальнай, рэлігійнай і гістарычнай глебе паміж беларусамі і палякамі».
Галоўны герой маршу, якога чацьвёрты год запар ушаноўваюць польскія нацыяналісты — Рамуальд Райс «Буры», камандзір антыкамуністычнага падпольля, які ў студзені і лютым 1946 году спаліў пяць вёсак з праваслаўным беларускім насельніцтвам на Гайнаўшчыне, забіўшы або спаліўшы жыўцом каля сямі дзясяткаў чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд канчаткова дазволіў шэсьце польскіх нацыяналістаў. Мэр Гайнаўкі заклікае яго ігнараваць«Такіх злачынцаў нельга атаясамліваць з барацьбой за незалежнасьць Польшчы, іх дзейнасьць носіць рысы генацыду. З гэтай прычыны мы выступалі і выступаем супраць глярыфікацыі і ўшанаваньня памяці Рамуальда Райса і яго жаўнераў», — сказаў Анатоль Глаз.
МЗС Беларусі спадзяецца, што польская грамадзкасьць выступіць супраць такіх мерапрыемстваў і яны будуць у далейшым забароненыя на заканадаўчым узроўні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці Марш нацыяналістаў у Гайнаўцы зьняважыў беларусаў і прапагандаваў фашызм? Ацэнкі разышліся