Аляксандар Лукашэнка 21 лютага сустрэўся зь Генэральным пракурорам Беларусі Аляксандрам Канюком і старшынём Сьледчага камітэту Іванам Наскевічам
Лукашэнка анансаваў нараду па выніках працы сілавікоў у 2018 годзе, на якой прасіў засяродзіцца «не на нашых вялікіх дасягненьнях», а на пытаньнях, зь якімі трэба працаваць у будучыні.
Свабода выбрала цытаты Лукашэнкі з паведамленьня ягонай прэс-службы.
Пакрытыкаваў міліцыю
«Праблемы, якія мы сёньня бачым, каб мы іх абгаварылі і прымалі рашэньне калегіяльна. А ня так, як у міліцыі там нехта нешта скажа, і пайшоў шум. Потым яшчэ нехта нешта скажа... Трэба, каб была нейкая адзіная канцэпцыя ў нас. У тым ліку па выніках, пачынаючы ад войска і заканчваючы Сьледчым камітэтам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінздароўя ня будзе перадаваць міліцыі зьвесткі пра полавае жыцьцё школьніцРэформы не далі вынікаў у суседзяў, а мы ідзем гэтым курсам
Лукашэнка заўважыў: «Па шляху рэформаў сьледчых органаў пайшлі многія краіны, у тым ліку Расея, Казахстан і Ўкраіна, аднак дамагчыся паказальных вынікаў ім не ўдалося».
«Але мы цьвёрда прынялі рашэньне і рушым гэтым курсам: сьледзтва павінна быць незалежным, калі мы хочам вызначаных і эфэктыўных вынікаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэдактар Tut.by: Сьледчы крычаў на мяне, патрабаваў паказаньняў супраць ЗолатавайПра пакараньне невінаватых
«У апошні час, асабліва ў сувязі з гэтымі лекарамі і тымі нягоднікамі, якія кармілі ў школах і абіралі дзяцей, такія хвалі ў грамадзтве: «Вось, напэўна, не трэба было б саджаць лекараў». Усе перад законам роўныя, але пры гэтым трэба мець на ўвазе адно: ні Гасподзь, ні людзі нам не даруюць, калі мы пакараем невінаватага. Калі мы ня можам даказаць, лепш не чапаць гэтага чалавека. Калі ён нягоднік – ён усё роўна патрапіць. Таму ні ў якім разе нельга пакрыўдзіць невінаватага чалавека.
Ды хай яно [злачынства, – РС.] будзе лепш нераскрытым, чым мы яго раскрыем і павесім віну на чалавека невінаватага. Вось гэта павінны ўсе людзі разумець. І дзе бы вы ў калектывах ні бывалі, вы павінны аб гэтым казаць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лічба дня. Колькі апраўдальных прысудаў выносіцца ў БеларусіПрысуджаць чыноўнікам двайныя тэрміны?
«Але калі мы цьвёрда перакананыя, што ён учыніў злачынства, мала не падасца. Асабліва чыноўнік, чалавек у пагонах — гэта адно і тое ж фактычна — ім трэба памнажаць на два».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка запатрабаваў не выпускаць карупцыянэраў з турмы. А каго ўжо выпусьцілі?