У прэм’ер-міністаркі Сэрбіі Аны Брнабіч і яе партнэркі Міліцы Джурыч 20 лютага нарадзілася дзіця. Сэрбія, аднак, па-ранейшаму не прызнае аднаполыя шлюбы.
Роды прайшлі добра, з маці і дзіцём усё ў парадку, хлопчыка назавуць Ігар, гаворыцца ў паведамленьні кабінэту прэм’ер-міністаркі.
Ана Брнабіч была абраная на пасаду прэм’ер-міністаркі ў чэрвені 2017 году. Яна стала першай у гісторыі жанчынай на чале ўраду Сэрбіі, а таксама першай адкрытай прэм’ерам-лесьбіянкай на Бальканах.
На гэты момант гей-шлюбы не зьяўляюцца законнымі ў Сэрбіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Сэрбіі ўпершыню ўзначаліла жанчына, адкрытая лесьбіянка