Пяць гадоў таму Расея анэксавала ўкраінскі паўвостраў Крым. Вярхоўная Рада Ўкраіны пастанавіла ў 2015 годзе, што афіцыйная дата пачатку анэксіі — 20 лютага.
У гэты дзень у 2014 годзе на паўвостраве зьявіліся грузавікі бяз нумароў і так званыя «зялёныя чалавечкі» — узброеныя вайскоўцы без апазнавальных знакаў.
На тэрыторыі Крыму і Севастопаля 16 сакавіка 2014 году прайшоў так званы «рэфэрэндум» аб статусе паўвострава, па выніках якога Расея ўключыла Крым у свой склад. Ні Ўкраіна, ні краіны Захаду не прызналі вынікі галасаваньня. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 18 сакавіка абвясьціў аб «далучэньні» Крыму да Расеі.
Your browser doesn’t support HTML5
Пасьля захопу ўкраінскага Крыму ў Расеі пачалі ўзнагароджваць вайскоўцаў, палітыкаў і прадстаўнікоў «крымскай самаабароны» мэдалём «За вяртаньне Крыма», дзе паказана, што апэрацыя праводзілася з 20 лютага да 18 сакавіка 2014 года.
Расея спачатку адмаўлялася прызнаваць факт уласнай ваеннай агрэсіі. Толькі 17 красавіка 2014 году прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін упершыню публічна прызнаў, што ў падзеях у Крыме ўдзельнічалі расейскія вайскоўцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта быў факт адкрытай агрэсіі Расеі»Міжнародныя арганізацыі прызналі анэксію Крыма незаконнай і асудзілі дзеяньні Расеі, краіны Захаду ўвялі супраць яе эканамічныя санкцыі. Крэмль адмаўляе анэксію паўвострава і называе гэта «аднаўленьнем гістарычнай справядлівасьці». Вярхоўная Рада Ўкраіны афіцыйна абвясьціла датай пачатку часовай акупацыі Крыма і Севастопаля Расеяй 20 лютага 2014 году.