Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, выступаючы ў Маскве з пасланьнем да Фэдэральнага сходу, заявіў, што ў адказ на меркаваны выхад Злучаных Штатаў з дамовы пра ракеты сярэдняй і меншай далёкасьці Расея разгорне ракетныя сыстэмы, нацэленыя ня толькі на ўзбраеньні, але і на цэнтры прыняцьця рашэньняў на тэрыторыі ЗША ды іхных саюзьнікаў.
«Няхай ЗША палічаць далёкасьць і хуткасьць нашых сыстэмаў зброі. Няхай спачатку палічаць, а потым прымаюць рашэньні аб пагрозах на адрас нашай краіны», — сказаў Пуцін.
Абвінавачваньні ЗША на адрас Расеі ў парушэньні дамовы ён назваў надуманымі. Саюзьнікі Злучаных Штатаў, паводле словаў прэзыдэнта Расеі, «падрохкваюць» Вашынгтону ў гэтым пытаньні. Гэтыя словы выклікалі воплескі ў залі.
На думку Пуціна, Злучаныя Штаты праводзяць антырасейскую палітыку, Расея ж не зацікаўленая ў канфрантацыі з ЗША і хоча міру.
Гаворачы аб пераўзбраеньні расейскай арміі, Пуцін згадаў, што ўжо вельмі хутка на ўзбраеньне паступяць міжкантынэнтальныя ракеты «Сармат», гіпэргукавы комплекс «Авангард», лязэрны комплекс «Перасьвет» і марскі комплекс «Пасейдон». Пуцін згадаў і аб распрацоўцы новай гіпэргукавай ракеты «Цыркон». Відэаролікі, адрозна ад мінулага году, на гэты раз не дэманстраваліся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Эўропа баязьліва патурае Пуціну» — Уільям Браўдэр пра арышт у Маскве амэрыканскага інвэстараГаворачы пра замежную палітыку, Пуцін сказаў пра важнасьць разьвіцьця сувязяў зь Беларусьсю, Кітаем, Індыяй, Японіяй і краінамі Паўднёва-Ўсходняй Азіі, а таксама выказаў надзею на наладжваньне адносін з краінамі ЭЗ.
Пуцін у пасланьні не згадаў Украіну і не казаў пра Сырыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У штогадовым пасланьні Пуцін згадаў «саюзную дзяржаву»Замежнай палітыцы і абароне сёлета была прысьвечана меншая частка пасланьня ў яго другой палове. Большая частка выступу была пра сацыяльныя праблемы.