Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У штогадовым пасланьні Пуцін згадаў «саюзную дзяржаву»


Падчас штогадовага пасланьня Пуціна.
Падчас штогадовага пасланьня Пуціна.

У штогадовым пасланьні да Фэдэральнага сходу прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін выказаўся пра неабходнасьць умацоўваць каардынацыю ў рамках «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі.

«Лічым слушным актыўна паглыбляць узаемадзеяньне ў рамках саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі, у тым ліку больш цесную каардынацыю ў зьнешнепалітычнай сфэры, у эканоміцы», сказаў Пуцін.

Кіраўнік Расеі зрабіў у пасланьні акцэнт на сацыяльных пытаньнях. Пуцін паабяцаў, што ўжо сёлета грамадзяне Расеі «адчуюць перамены да лепшага». Галоўнай задачай Пуцін назваў падтрымку сем’яў і нараджальнасьці. Прапанаваны новыя льготы для шматдзетных семʼяў, у прыватнасьці сафінансаваньне выплат па іпатэчных крэдытах.

Пуцін таксама паабяцаў змагацца з беднасьцю, разьвіваць адукацыю і ахову здароўя. У прыватнасьці, было абяцана да 2021 года забясьпечыць усе населеныя пункты мэдыцынскай дапамогай, усе школы падключыць да высакахуткаснага інтэрнэту, а таксама абсталяваць усе школы каналізацыяй.

Па словах Пуціна, для барацьбы з беднасьцю неабходны эканамічны рост, а для гэтага — паляпшэньне дзелавога і інвэстыцыйнага клімату. Справу арыштаванага Майкла Калві Пуцін пры гэтым не згадваў.

Што важна ведаць пра расейскі падатковы манэўр

Нафтавы падатковы манэўр у Расеі — паступовая замена спагнаньня экспартнага мыта падаткам на здабычу карысных выкапняў (ПЗКВ). Экспартнае мыта будзе зьмяншацца адначасова з павелічэньнем ПЗКВ.

  • Расея пачала рэалізацыю падатковага манэўра зь 2019 году.
  • Да канца 2018 году экспарт сырой нафты ў Расеі абкладаўся экспартным мытам у памеры 30% ад цаны. Мыта не спаганялася з паставак на ўнутрырасейскі рынак і ў межах квоты ў Беларусь.
  • У 2017-2018 гадах квота на пастаўкі бязмытнай расейскай нафты для Беларусі складала 24 млн тон (18 млн тон перапрацоўвалі беларускаія НПЗ, 6 млн тон ішлі на рээкспарт).
  • Беларусь мела права абкладаць экспартным мытам свае нафтапрадукты, вырабленыя з расейскай бязмытнай нафты, якія прадавала ў трэція краіны. Беларускае мыта ішло ў беларускі бюджэт.

Страты і кампэнсацыя

  • У сьнежні 2018 г. у адміністрацыі Лукашэнкі сьцьвярджалі, што за 3 апошнія гады Беларусь недаатрымала $3,6 млрд, а за наступныя 4 гады недаатрымае $11 млрд пры найгоршым разьвіцьці падзей.
  • Паводле падлікаў рэйтынгавага агенцтва Fitch, наўпроставыя страты беларускай эканомікі складуць $10,6 млрд цягам 2019–2024 гг.
  • Дырэктар дасьледніцкага цэнтру ІПМ Аляксандар Чубрык падлічыў, што страты для бюджэту Беларусі ў 2019 годзе склалі $272,3 млн. ​
  • У кастрычніку 2018 Расея абяцала пералічыць у бюджэт Беларусі каля $405 млн у якасьці аплаты экспартнага мыта за нафту. Пазьней у кампэнсацыі адмовілі.
  • 18 сьнежня 2019 расейскі партал РБК паведаміў са спасылкай на свае крыніцы, што Расея кампэнсуе Беларусі страты ад манэўра праз зваротны акцыз для беларускіх НПЗ. Суму субсыдыяў ацанілі ў $1,5 млрд. Афіцыйнага пацьвярджэньня гэтай інфармацыі не было.

Кароткая гісторыя нафтагазавых канфліктаў Беларусі і Расеі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG