У дакладзе на паседжаньні выніковай калегіі Міністэрства культуры міністар Юры Бондар заявіў, што за мінулы год быў выяўлены «шэраг сур’ёзных праблемаў», зьвязаных зь невыкананьнем мясцовымі ўладамі законаў аб устаноўцы помнікаў.
«Неаднаразова былі выпадкі, калі мясцовыя ўлады зьвярталіся ў Мінкультуры з просьбай узгадніць стварэньне манумэнтальнай скульптуры ўжо пасьля таго, як яна была створаная і ўстаноўленая,— казаў Юры Бондар. — Не праводзяцца конкурсы, альбо праводзяцца фармальна на выбар найлепшага эскізнага праекта твору манумэнтальнага мастацтва, што прыводзіць да зьяўленьня на вуліцах гарадоў твораў нізкага мастацкага ўзроўню і выклікае справядлівае абурэньне ў мастацкім асяродзьдзі».
Пра якія менавіта «нізкамастацкія» помнікі ідзе гаворка, невядома.
Так, помнік менскаму гарадавому, вакол якога летась быў шэраг пратэстаў і скандалаў, быў усталяваны яшчэ ў 2017 годзе. Спрэчны помнік карове ўсталёўваўся ў самым канцы 2018 году, але на просьбу Аляксандра Лукашэнкі, якую ён агучыў яшчэ ў 2012 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар Шуневіч прызнаўся, што прабачэньні школьніка за поўху гарадавому — ягоная ідэяУ 2018 годзе таксама быў усталяваны дзяржаўны мэмарыяльны знак у Курапатах — вакол яго было дастаткова спрэчак, праціўнікі называлі яго «гіганцкай прышчэпкай» і заяўлялі, ды рашэньне прымалася без удзелу грамадзкасьці.
На грамадзкія грошы тым часам быў усталяваны помнік Тадэвушу Касьцюшку ў Косаве — на яго патрацілі ў 13 разоў меней, чым на помнік карове, і пратэстаў адносна праекту не было.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Якім бы ні было савецкае мінулае» — менскія ўлады адказалі на прапанову зьнесьці помнік КалінінуЦяпер міністэрства культуры «мае намер весьці рашучую барацьбу» зь «нізкамастацкімі» помнікамі, перадусім праз больш жорсткія патрабаваньні ў новай рэдакцыі Палажэньня аб стварэньні і рэканструкцыі твораў манумэнтальнай скульптуры. Там зьбіраюцца замацаваць абавязковы конкурсны адбор праектаў, што робяцца за бюджэтныя грошы, і прадугледзіць знос незаконных твораў за кошт іхных замоўнікаў.
Фраза пра «нізкі мастацкі ўзровень» звычайна ўжываецца адносна іншага віду творчасьці: гэта распаўсюджаная прычына забароны канцэртаў у Беларусі. Але Бондар 18 лютага выступіў якраз супраць забароны канцэртаў: маўляў, гэта «нэгатыўна адбіваецца на іміджы дзяржавы і ўладаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 12 кліпаў «нізкага мастацкага ўзроўню». І нават нешта горшае. ВІДЭА 18+