«Прэдседацель» і ў думках не дапускае, што ягоным «калхозам» можа кіраваць нехта з боку. Таму на ўсялякі выпадак рыхтуе замену з уласнага кадравага рэзэрву — балазе, выбар сыноў-спадкаемцаў вялікі.
Галоўная надзея — на малодшанькага. Але трэба яшчэ крыху пратрымацца, каб выканаць фармальныя ўмоўнасьці.
«20 лет яшчэ папраўлю, а патом цябе пастаўлю: многа ты ўжэ відал, з малаком маім впітал, — праграмуе ён „кронпрынца“. — Да цябе прывык народ, так што скора твой чарод».
А вы верыце, што ў асобна ўзятым «калгасе» улада сапраўды можа перайсьці ад бацькі да сына?