Кіраўнік Рымска-каталіцкага касьцёла ў Беларусі, арцыбіскуп Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч у нядзелю падчас ранішняй службы ў касьцёле сьвятых Сымона і Алены зноў узгадаў пра трагегію, што адбылася тыдзень таму ў Стоўпцах.
«Трэба знайсьці прычыны гэтай жудаснай трагедыі. Зараз абвінавачваюць адзін аднаго, старшыню райвыканкаму, міністра адукацыі, настаўнікаў. Але трагедыя ў іншым. Неабходна знайсьці прычыну таго, чаму чалавек падняў руку на другога чалавека», — прамовіў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, зьвяртаючыся да прыхаджан Чырвонага касьцёла.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто вінаваты ў стаўпецкай трагедыі — на думку чыноўнікаў і духавенства. ІНФАГРАФІКАКаб не адбывалася такіх трагедый, Кандрусевіч заклікаў «вярнуцца да хрысьціянскіх каштоўнасьцяў і будаваць жыцьцё паводле хрысьціянскіх духоўных законаў».
Кіраўнік каталіцкага касьцёлу ў Беларусі ўжо другі раз камэнтуе трагічны выпадак у Стоўпцах. На наступны дзень пасьля здарэньня ён напісаў:
«Тры пакаленьні атэізацыі не прайшлі дарма. У выніку гэтага працэсу чалавек адарваўся ад каранёў духоўнага жыцьця — Эвангельля і вучэньня Касьцёлу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як школьнікі тлумачаць трагедыю ў Стоўпцах. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трагедыя ў Стоўпцах: «Гэта падрывае пачуцьцё бясьпекі ва ўсім грамадзтве» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алексіевіч пра трагедыю ў Стоўпцах: Лукашэнка першы дэманструе гвалт і непавагу да чалавека