Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпіша дасягнуты Кангрэсам кампрамісны дакумэнт, які мае гарантаваць бясьпеку амэрыканскіх межаў, паведаміла агенцтва Associated Press.
Аднак, у хуткім часе прэзыдэнт ЗША абвесьціць надзвычайнае становішча, якое дасьць яму права накіроўваць грошы зь іншых бюджэтных праектаў на будаўніцтва сьцяны на мяжы з Мэксыкай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калі Трамп хоча пабудаваць сьцяну на мяжы з Мэксыкай, то што там цяпер? Тлумачым«Прэзыдэнт зноўку выконвае сваё абяцаньне пабудаваць сьцяну, абараніць мяжу і гарантаваць бясьпеку нашай вялікай краіны», — заявіла 14 лютага прэсавая сакратарка Белага Дому Сара Сандэрс.
Яна дадала, што Трамп «зробіць іншыя выканаўчы дзеяньні — у тым ліку надзвычайнае становішча — каб гарантаваць, што мы спынім крызіс нацыянальнай бясьпекі і гуманітарны крызіс на нашай мяжы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Шатдаўну» ня будзе? Кангрэс ЗША дасягнуў пагадненьня ў пытаньні аховы паўднёвай мяжыЯк паведамляе Бі-бі-сі, кампраміс, якога дасягнулі амэрыканскія заканадаўцы прадугледжвае $1.3 мільярда даляраў на памежную бясьпеку, але не выдаткоўвае грошай на сьцяну, якую абяцаў пабудаваць Трамп.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Губэрнатар Каліфорніі адкліча Нацыянальную гвардыю ад мяжы